74 байцы папоўнілі рады беларускай пажарнай службы

28 июля 2018

Іх прафесія - людзей выратоўваць. 74 байцы папоўнілі рады беларускай пажарнай службы.

Сёння яны далі прысягу на вернасць Радзіме. Урачыстая клятва навабранцаў прагучала на Кургане Славы. Усе маладыя людзі ў мінулым адслужылі ў арміі, але праз паўтара года вырашылі працягнуць службу.

Не выпадкова будучыя пажарныя прынялі прысягу менавіта сёння - напярэдадні Дня пажарнай службы Беларусі, ёй спаўняецца 165 гадоў.