3 ліпеня для іх - падвойнае свята

8 июля 2017

Цёплыя словы ў свой адрас і падарункі прымалі маладыя мамы, у якіх дзеці на свет з'явіліся ў галоўнае свята краіны. У Мінскі абласны раддом з віншаваннямі прыехалі члены кіраўніцтва вобласці і грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Тут у Дзень Незалежнасці нарадзілася адзінаццаць малышоў - 7 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі.

"Белая Русь" прыехала з віншаваннямі і ў Гомельскі абласны раддом. Тут у Дзень Незалежнасці нарадзіліся сямёра дзяцей - шэсць дзяўчынак і адзін хлопчык. У цэлым у рэгіёне статыстыка амаль 50 на 50: у свята з'явіліся 33 дзіцяці - 15 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак. Грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" акцыю "З любоўю да дзяцей" праводзіць ужо дзявяты год. За гэты час віншаванні атрымалі дзве з паловай тысячы маладых мам па ўсёй краіне.



Зараз чытаюць