300 кіламетраў у падтрымку Мэт устойлівага развіцця

28 апреля 2018

У Белавежскай пушчы ў гэтыя выхадныя фінішуе шасцідзённы велапрабег ААН, удзельнікі едуць дарогамі Беларусі. Маршрут пракладзены такім чынам, каб удзельнікі максімальна пазнаёміліся са славутасцямі рэгіёна. Лейтматыў - падтрымка грамадства роўных магчымасцяў, эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі, ахова лясоў. Падчас велапрабегу ўдзельнікі сустракаюцца з мясцовымі ўладамі, грамадскімі арганізацыямі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Фініш велапрабегу - заўтра ў Белавежскай пушчы. Маршрут фінальнай часткі, які ўключае 21 кіламетр усёй дыстанцыі, будзе даступны для ўсіх узростаў, у тым ліку і для людзей з інваліднасцю. 



Зараз чытаюць