25 мая ў Гомелі адкрыецца новы пляж

21 мая 2016

Размова ідзе пра мікрараён Шведская горка. Усяго па вобласці зон адпачынку будзе адкрыта сёлета 47. Зараз на Гомельшчыне завяршаецца апошняя падрыхтоўка да адкрыцця пляжнага сезона. Расказвае Яўген Пабалавец.

Тэмпература паветра каля 16-ці градусаў цяпла і невялікі вецер, тэмпература вады плюс 10. Для купання надвор’е яшчэ не самае спрыяльнае, ёсць час прывесці пляжы ў належны стан.

Пляж - гэта не проста месца адпачынку ля ракі. Да яго эколагі прад’яўляюць пэўныя патрабаванні. Павінны быць аўтамабільная стаянка, пітныя фантанчыкі, прыбіральня і спортпляцоўка. Усяго па Гомельскай вобласці такіх пляжных зон будзе адкрыта сёлета 47.

Зараз тут ідзе апошняя падрыхтоўка: правяраецца наяўнасць сродкаў для тушэння пажараў, прыбіраецца смецце, вадалазы ачышчаюць дно.

Бяспека пляжаў - галоўная ўмова для іх адкрыцця, але і камфорт для адпачывальнікаў таксама мае значэнне. У гэтым плане шмат чаго зроблена за апошнія гады - адкрываюцца новыя кавярні, пабудаваны ўтульныя навесы. Па вобласці самыя значныя заўвагі ў эколагаў сёння да Ельскага і Брагінскага раёнаў, дзе пляжы будуць падрыхтаваныя толькі ў чэрвені. Да гэтага часу, кажуць, людзі адкрыюць сезон самастойна і не факт, што ў такім выпадку ён пачнецца без заўваг. Самы праблемны пляж у Гомелі - Навабеліцкі. Сёлета ён адкрываецца своечасова. Засталося толькі прывезці некалькі тон пяску і прыняць расліны ў прыбярэжнай паласе.

Таццяна Швачко, намеснік старшыні Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: "Будуецца новы мікрараён Шведская горка. І было прынята рашэнне стварыць новае месца адпачынку. Усе работы, якія былі запланаваныя, практычна завершаныя, пляцоўка гатова для наведвання яе людзьмі".

Пляжы ў Гомельскай вобласці павінны быць гатовы да 25 мая. Да гэтага часу ўсе зоны адпачынку павінны атрымаць станоўчую адзнаку гатоўнасці.