100 год музею Масленнікава

12 января 2019

Да юбілею народнага мастака. Сёлета спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння жывапісца, мастацтвазнаўца і педагога Паўла Масленнікава. У Магілёве і на яго малой радзіме - у аграгарадку Княжыцы - пройдуць шматлікія мерапрыемствы: выставы, сустрэчы з роднымі вядомага суайчынніка і пленэры. Пясняр краявідаў - менавіта так узгадваюць майстра яго калегі, паслядоўнікі і аматары.

Андрэй Ястрабаў даведаўся, якім чынам імя вядомага мастака звязана яшчэ і з легендарным Крыжам Ефрасінні Полацкай.  

З работамі Рамана Коршунава -  маладога выкладчыка Магілёўскага каледжа мастацтваў - знаёмыя ўжо і  ў Арменіі, і на Паўночным Каўказе, і, зразумела, у Беларусі. Член Саюза мастакоў, ён у захапленні ад твораў знакамітага земляка.

Выбітная асоба - Павел Масленнікаў. Ваяваў на Паўночна-заходнім фронце падчас Вялікай Айчыннай. Пасля ствараў у Вялікім тэатры оперы і балета вобразы артыстаў і антураж на сцэне. Любоў Багам’я, для якой мастак у свой час стаў кіраўніком дыпломнай, расказвае: майстра ніколі не выпускаў пэндзаль з рук. 

Магілёўскаму абласному мастацкаму музею, які дагэтуль быў вядомы як апошняе прыстанішча Крыжа Ефрасінні Полацкай, Павел Масленнікаў перадаў больш за сотню сваіх твораў.  Ва ўдзячнасць музею прысвоілі імя знакамітага  земляка. Сёння у фондах больш за 700 дакументаў і фотаздымкаў, якія перададзены сябрамі, роднымі мастака.

Сёлета падчас святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі і ў гонар юбілею мастака твор нарэшце ўпрыгожыць экспазіцыі музея.

Ёсць яшчэ адна ўнікальная карціна. Гэта апошні твор мастака пад назвай "Нябёсы". Ён так і застаўся эскізам. І кожны, хто бачыць яго, дамалёўвае... у сваіх думках. Анёлаў, аблокі...  

Краявіды малой радзімы - яшчэ адна асаблівасць твораў Паўла Масленнікава. Таму нярэдка сярод наведвальнікаў музея людзі душэўныя, якія памятаюць родныя вёсачкі, дзе прайшло іх дзяцінства.

На малой радзіме ж мастака - у аграгарадку Княжыцы - з гонарам захоўваюць памяць пра знакамітага суачынніка. Пленэрам, што ладзяць штогод. І музеем, які збіраюць усім светам. Для экспазіцыі Паўла Масленнікава тут асаблівае месца.

Нягледзячы на шматлікія рэгаліі, Павел Масленнікаў і сёння лічыцца сапраўдным народным мастаком. Не толькі па званні, але і па прызначэнні. Свайго жыцця і таленту.