Зіма ў Беларусь вырашыла прыходзіць у кастрычніку.

29 октября 2017

Аранжавы ўзровень небяспекі і мокры снег з дажджом. Здаецца, зіма ў Беларусь вырашыла прыходзіць у кастрычніку.

На гэтым тыдні ападкі спачатку выпалі ў рэгіёнах. Крыху пазней снег дабраўся і да Мінска. Першыя здымкі апублікавалі карыстальнікі з Гродзенскай вобласці - Ашмяны і Астравец. Затым падцягнулася і Віцебская вобласць. Варта адзначыць, што паўночны рэгіён па традыцыі трапляе ў заснежаныя топы. У Віцебску і Полацку таўшчыня снежнага покрыва дасягнула 9 сантыметраў.