Сімвал полымя свечкі - упершыню на востраве. Вядомы знак славянскай храмавай архітэктуры ўсталявалі дзякуючы ініцыятыве нашага земляка. Пецярбургскі бізнесмен і мецэнат з беларускімі каранямі Вячаслаў Заранкоў падтрымлівае будаўніцтва не толькі царквы, але і цэнтра праваслаўнага адзінства. Які з сімвалаў нашай прыроды ўпрыгожыць вітражы духоўнай новабудоўлі - у рэпартажы Іны Пілевіч.
Яны абвялі контуры сваіх рук у падзяку таму, хто працягвае руку дапамогі людзям. Гэтую карціну ў гонар Вячаслава Заранкова напісалі дзеці з аграгарадка Зубрэвічы. Пры падтрымцы мецэната цэлы клас з яго роднай школы змог правесці летнія канікул на Кіпры.
Хоць родам з Беларусі, сёння яго прадстаўляюць як паспяховага расійскага бізнесмена і дабрачынца. Кіраўнік пецярбургскай будаўнічай кампаніі Вячаслаў Заранкоў аднаўляе на радзіме Свята-Пакроўскі жаночы манастыр. А год назад прадпрымальнік прыняў рашэнне падтрымаць будаўніцтва праваслаўнага храма на Кіпры. Усё ж міжземнаморскі востраў ментальна блізкі нашай культуры. На Кіпры асноўнай рэлігіяй з'яўляецца праваслаўе. Ды і рускамоўных грамадзян на востраве пражывае па розных ацэнках ад 20 да 50 тысяч чалавек.
Славянскі праваслаўны храм - у самым сэрца вострава. Царкву ўзводзяць на ўездзе ў сталіцу Нікасію. Храм будзе адносіцца да найстаражытнай на Кіпры праваслаўнай Тамасоскай мітраполіі. Паводле падання, менавіта тут пачалі прапаведваць Евангелле апостал Варнава і апостал Павел.
Камень - з Грэцыі, Мармур - з Італіі, званы - з Расіі. На будоўлі працуе інтэрнацыянальная каманда. Дарэчы, узвялі царкву ў рэкордныя тэрміны - усяго за 8 месяцаў. Зараз майстры займаюцца знешнім і ўнутраным аздабленнем.
Жыхары і турысты міжземнаморскага вострава змогуць памаліцца беларускім святым, якіх шануюць на агульнахрысціянскім узроўні. Выявы Еўфрасінні Полацкай і Кірыла Тураўскага будуць напісаны на заходняй сцяне царквы. Таксама храм упрыгожаць выявы князя Уладзіміра, прападобнага Сергія Раданежскага, святой Матроны. Мастакі працуюць у тэхніцы маслянага жывапісу з арыенцірам на славянскае мастацтва канца 19 стагоддзя.
Мова літургіі - царкоўнаславянскя, бацюшкі - рускамоўныя. Хоць зразумець, што перад вамі храм славянскага, а не кіпрскага тыпу, можна будзе за некалькі кіламетраў. Упершыню на востраве - купал-цыбуліна, форма, характэрная толькі для нашай праваслаўнай архітэктуры.
Галоўныя ўпрыгожванні царквы выраблялі ў Пецярбургу, а на Кіпр дастаўлялі паромам. Над храмам святога апостала Андрэя і ўсіх святых, якія на зямлі Рускай заззялі, узвысяцца адразу 5 купалаў. Вось гэты цэнтральны - сапраўдны волат. Важыць парадку 10 тон. Купал, які адлюстроўвае сонца. Ён выраблены з нітрыт-тытану. Асаблівасць гэтага матэрыялу ў тым, што тон мае глянцавую, а значыць, люстраную паверхню.
Паназіраць за сапраўды гістарычнай падзеяй устаноўкі купала сабраліся прадстаўнікі духавенства, праваслаўныя вернікі розных нацыянальнасцяў. З часам для вернікаў тут абяцаюць адкрыць не толькі царкву, але сапраўдны хрысціянскі цэнтр - з садам, алеяй святых, альтанкамі, нядзельнай школай.
Дарэчы, у знак сяброўства, па ініцыятыве беларуса Вячаслава Заранкова, у Кіпрскай царквы з'явіцца блізнё ў Пецярбургу.













