І яшчэ адна надзённая тэма - жыллёвае пытанне. Асабліва востра гэтая праблема датычыцца мінчан. У чарзе на атрыманне сваіх квадратаў больш як 200 тысяч гараджан. Аднак з кожным годам будаўніцтва жылля ў Мінску няўмольна скарачаецца. Адна з асноўных прычын - свабодных пляцовак пад забудову ўнутры кальца практычна не засталося.
Вырашыць праблему накіраваная праграма па развіцці гарадоў-спадарожнікаў, прынятая яшчэ ў 2014 годзе. За лёсам мінскай агламерацыі пільна сочыць Кіраўнік дзяржавы. Як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта па будаўніцтве жылля ў 6 сталічных спадарожніках, і чым пагражае правал праграмы? Чарговая серыя праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта".













