Яркія моманты акцыі "Нашы дзеці" ў праекце "На кантролі Прэзідэнта"

23 декабря 2018

Самыя шчырыя эмоцыі і самыя яркія моманты акцыі "Нашы дзеці" мы сабралі ў фільм, які прэзентуем гледачам "Беларусь 1" ужо ў гэтую сераду. Гэта будзе незвычайны навагодні выпуск праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта".

Акцыя - без малога, амаль аднагодка беларускага суверэнітэту, за гэтыя гады ператварылася ў сапраўдны дабрачынны марафон, які аб'ядноўвае мільёны беларусаў агульным жаданнем дзеяць дабро і не чакаць нічога наўзамен.

Ля вытокаў зараджэння гэтай выдатнай беларускай традыцыі - асабіста Кіраўнік дзяржавы. І кожны год Аляксандр Лукашэнка сваім прыкладам даказвае: дабро і міласэрнасць у характары беларускага народа, усё роўна якіх чыноў і рангаў чалавек.