Выбух у шматпавярхоўцы Магнітагорска забраў жыцці 39 чалавек

6 января 2019

Для жыхароў адной са шматпавярховак Магнітагорска раніца 31 снежня атрымалася зусім не святочнай: у пад'ездзе дома адбыўся выбух. Загінулі 39 чалавек.

У бальніцах усё яшчэ застаюцца пацярпелыя, сярод якіх і 11-месячны малыш. Днямі горад развітаўся з загінуўшымі. Жыхары нясуць кветкі, цацкі і свечкі да стыхійнага мемарыяла. Спачуванні ў сувязі з трагедыяй выказаў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мінулы тыдзень беларусы з трывогай і напружаннем сачылі за ходам пошукавых работ у Магнітагорску.

Бяда не пакінула абыякавым нікога. Людзі дзяліліся з пацярпелымі прытулкам і запрашалі нават за навагодні стол. Дакладная прычына здарэння невядомая дагэтуль. Следчыя пакуль што мяркуюць, што віной усяму стала ўцечка бытавога газу.