УЦВГД: У рэйтынгу даверу расіянаў Аляксандр Лукашэнка заняў першае месца сярод лідараў СНД

9 Снежня 2018

На тыдні былі агучаныя новыя звесткі. Па выніках даследавання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі, у рэйтынгу даверу расіянаў Аляксандр Лукашэнка заняў першае месца сярод лідараў СНД. Такі пункт гледжання падзялілі 65 % рэспандэнтаў. Другое месца ў рэйтынгу заняў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў: у яго падтрымку выказаліся 49 % расіянаў.

Далей з вялікім адрывам ідуць лідары Азербайджана, Арменіі і Малдовы. Астатнія кіраўнікі атрымалі менш як 4 %. Адзначым, рэспандэнты маглі выбіраць некалькі варыянтаў адказаў.

Таксама большасць расіянаў адзначылі, што ў Беларусі яны адчуваюць сябе найболей абаронена і лічаць краіну самай паспяховай і стабільнай у СНД. Гэтага пункта гледжання прытрымліваюцца 68 % апытаных. І тут на другім месцы ідзе Казахстан, на трэцім - Азербайджан. Далей - Арменія, Грузія і Узбекістан. Менш як 10 % галасоў атрымалі Туркменістан, Кыргызстан, Таджыкістан, Малдова і Украіна.