Уручэнне дзяржаўных узнагарод лепшым

9 октября 2016

Відавочна, што працы, роўна як і задач, у новых парламентарыяў будзе нямала. Як справяцца з ёй – даведаемся праз чатыры гады. Пакуль варта адзначыць, што новая палітычная традыцыя ў Беларусі пакладзена. Кіраўнік дзяржавы і два склады беларускага парламента - які сыходзіць і новы. Прэзідэнт адкрыта прызнаецца: усе, хто сумленна адпрацаваў свой дэпутацкі мандат, не застануцца на вуліцы. Гэта прагматычна. Людзі з каласальным вопытам, у кампетэнцыю якіх Беларусь уклала вялікія рэсурсы. Кіраўнікі, якім давяраюць тысячы выбаршчыкаў. Перагаворшчыкі, якія ўмеюць і не баяцца адстойваць нацыянальныя інтарэсы на любых пляцоўках. Гэта вялікі кадравы рэзерв для ўрада, мясцовай улады, грамадскай працы.

Адсюль такая цеплыня і шчырасць пры ўручэнні дзяржаўных узнагарод лепшым. Дарэчы, лепшых выбралі самі дэпутаты. Прэзідэнт з задавальненнем рэалізаваў парламенцкую волю і сваё канстытуцыйнае права. На памяць вось гэты сумесны здымак. Для “навабранцаў” у Палаце прадстаўнікоў ён будзе яшчэ і напамінкам, якія сур'ёзныя надзеі і якую адказнасць ускладвае на іх грамадства ў наш няпросты час.