Упершыню ў Беларусі прайшла сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ

9 июля 2017

Мінск стаў сталіцай вялікай еўраатлантычнай і еўразійскай палітыкі ў парламенцкім вымярэнні. Упершыню ў Беларусі прайшла сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гаварылі ў тым ліку і пра мір як галоўную каштоўнасць.

Гледзячы на ўсё больш неспакойную геапалітычную карту свету, на зраненую тэрактамі і радыкалізмам Еўропу, разуменне гэтага ў палітыкаў рознай геаграфічнай і партыйнай прыналежнасці становіцца ўсё больш відавочным.

Як і відавочна тое, што самой Парламенцкай асамблеі варта перагледзець падыходы да працы, каб зрабіць яе больш эфектыўнай. Змяняецца свет, час не стаіць на месцы - а значыць, змяняцца павінны і палітычныя інструменты і механізмы прыняцця важных рашэнняў.

Пра гэта на адкрыцці сесіі з трыбуны еўрапейскім дэпутатам гаварыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Як заўсёды, адкрыта і, як заўсёды, актуальна. Як гэта было - зараз.