СААЗ апублікавала новы топ самых пітушчых краін. Беларусь - 27-я

22 июля 2018

Сусветная арганізацыя аховы здароўя нядаўна апублікавала новы топ самых пітушчых краін свету. І Беларусь у ім 27-я! А яшчэ год таму наша краіна была на другім (далёка не ганаровым) месцы, а яшчэ раней мы і зусім лідзіравалі. Сёння рэйтынг узначальваюць Малдова, Літва і Чэхія.

Такія падлікі СААЗ робіць штогод. Раней за аснову бралі афіцыйную лічбу па продажы алкаголю (яе паведамляе Нацыянальны статыстычны цэнтр) і дадавалі так званы незарэгістраваны алкаголь. Але адкуль браліся гэтыя лічбы - незразумела. Эксперты гавораць: магчыма, нам папросту прыпісвалі тэндэнцыі суседніх Расіі і Літвы. Зараз нелегальны алкаголь і іншыя спіртазмяшчальныя вадкасці ўлічваць перасталі.

Праўда, праблема менш актуальнай ад гэтага не стала. Пацыентаў у спецыялізаваных бальніцах не менш, ды і ў вёсках, усе мы разумеем, сустракаюцца падвалы з самагонным апаратам. А ёсць яшчэ і кантрафактны алкаголь. Плюсы статыстыкі і мінусы рэальнага жыцця - у рэпартажы Анастасіі Бенедзісюк (відэа).