Пытанні бяспекі беларусаў і краіны ў цэлым на гэтым тыдні ўздымалі ў Мінску

4 марта 2018

Асноўныя тэзісы: Беларусь засталася адзіным бяспечным транзітным калідорам у рэгіёне. Захаваць яго - прынцыповае патрабаванне Прэзідэнта. Ключавыя выклікі ўнутранага фармату: бытавая злачыннасць, алкагалізм, уключаючы п'янства за рулём і яго трагічныя наступствы, наркатрафік і карупцыя.

Гэта тое, што можа закрануць любую сям'ю. Па кожнай праблеме - і дэталёвае абмеркаванне, і пэўныя даручэнні. Прэзідэнт паставіў жорсткія задачы. Напрыклад, не падтрымаў новыя ініцыятывы МУС па абмежаванні гандлю алкаголем, але запатрабаваў узмацніць жорсткасць адказнасці для нецвярозых дэбашыраў і вадзіцеляў.

Дарэчы, такая новая форма працы са справаздачай сілавых ведамстваў за год і адначасова з выпрацоўкай тактыкі і заканадаўчых ініцыятыў па ключавых выкліках у рамках пасяджэння Савета бяспекі стане рэгулярнай.