Падчас Вялікай размовы Прэзідэнт адказаў і на асабістыя пытанні

5 февраля 2017

Немагчыма абысці асабістыя пытанні. Паводле слоў прэс-сакратара Кіраўніка дзяржавы Наталлі Эйсмант, дасведчаныя журналісты ў сваёй большасці менавіта асабістае палічылі найболей цікавым. Аляксандр Лукашэнка, паводле традыцыі, быў адкрыты. Падзяліўся ўражаннем ад першага інтэрв'ю малодшага сына, раскрыў сакрэты падрыхтоўкі прэзідэнцкага хлеба і шакаладу. Паказаў, што аддае перавагу насіць беларускія маркі: касцюм і туфлі - лепшая неназойлівая рэклама на вышэйшым узроўні. Адказаў беларускі лідар і на глыбока філасофскае пытанне: чалавекам якога стагоддзя 20 або 21-га сябе адчувае.

На адкрытай асабістай ноце да лагічнага фіналу і падышла Вялікая размова з Прэзідэнтам. Беларуская мара, па сутнасці, тая ж нацыянальная ідэя, але толькі ў простым, зразумелым і чалавечным. Беларусь - як камфортнае месца для кожнага і як родны дом, які не адпускае насуперак адлегласцям і імкліваму рытму 21-га стагоддзя.