З зімовым кастрычнікам - калі можна так сказаць - ужо змірыліся і нашы аграрыі. І да першага снегу паспелі сабраць амаль увесь ураджай з палёў. Пра завяршэнне палявых работ і неабходнасць рэформ у АПК Віцебскай вобласці гаварылі ў Палацы Незалежнасці. Праз кліматычныя ўмовы і асаблівасці ўрадлівасці земляў Віцебшчына - на асаблівым кантролі ў Кіраўніка дзяржавы. Пра немэтазгоднасць вырошчвання вялікіх аб'ёмаў збожжа і пераарыентацыю пасяўных плошчаў на поўначы краіны Аляксандр Лукашэнка гаварыў не раз. Мінсельгасхарч даручэнне выканаў.
План сяўбы для Віцебшчыны на наступны год складалі разам з навукоўцамі Акадэміі навук. Плошчы пад збожжа паменшаць, заменяць шматгадовай бабовай травой і рапсам. Прэзідэнт таксама даручыў максімальна актывізаваць высілкі для збору фінальнага ўраджаю. Убраць трэба хутка - гэтага патрабуе надвор'е. Усе работы павінны быць завершаныя да 7 лістапада.
Асаблівая ўвага і падрыхтоўцы глебы да вясновых палявых работ. Ад яе якасці залежыць будучы ўраджай. Акрамя важкага каравая, сёлета радуе і ўраджайнасць гародніны, яна на 12% вышэйшая за леташнюю. Агульны валавы збор выйдзе каля 650 000 тон. Добры ўраджай і другога хлеба. Плануецца адправіць на экспарт паўмільёна тон бульбы.













