Там адбылося самае разбуральнае землетрасенне за 37 гадоў. Удар магнітудай 7,8 прыпаў на заходняе ўзбярэжжа краіны. Сур'ёзна пацярпелі некалькі гарадоў, у тым ліку сталіца Кіта. У руінах цэлыя кварталы, разбураныя жылыя дамы, супермаркеты. Адзін з мастоў абваліўся на машыны, якія праязджалі. Павалілася вежа ў аэрапорце ў Манце. Паводле апошніх звестак, 77 чалавек загінулі, 588 параненыя. Беларусаў сярод іх няма, паведамляе МЗС нашай краіны.
Працягвае бушаваць стыхія і ў Японіі. На востраве Кюсю за апошнія тры дні адбылося каля 400 падземных штуршкоў. 40 загінуўшых і каля двух тысяч шпіталяваных. Сейсмолагі папярэджваюць: трэсці будзе яшчэ як мінімум тыдзень. Спачуванні родным і блізкім загінуўшых у выніку землетрасенняў, а таксама кіраўніку Эквадора і кіраўніцтву Японіі ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.













