Разам з беларусамі Дзень Незалежнасці адзначалі і тыя, хто вымушаны быў пакінуць сваю радзіму - Украіну

5 июля 2015

У пошуках мірнага кутка знайшлі другі дом тут, у Беларусі. Прывыкаючы да спакойнага жыцця, яны вучацца не баяцца за сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей. І пачынаюць строіць планы на будучыню.

Вывучаючы новую для іх культуру, звычаі, акружаныя клопатам і ўвагай, многія вырашаюць застацца. Вядома, такое рашэнне даецца няпроста, усё ж там, на радзіме, у многіх засталіся бацькі і сябры. Але няма нічога больш каштоўнага за мірнае неба. З такой ужо магілёўскай сям'ёй Дзень Незалежнасці сустрэла і наша здымачная група (відэа).