Візіт Прэзідэнта Азербайджана ў Беларусь - галоўная навіна тыдня

29 ноября 2015

Галоўнай палітычнай навіной тыдня, безумоўна, стаў афіцыйны візіт у Мінск прэзідэнта Азербайджана. Перамовам па добрай традыцыі папярэднічаў урачысты цырыманіял ля Палацы Незалежнасці. Ільхама Аліева Аляксандр Лукашэнка сустракаў асабіста. Беларусь і Азербайджан звязваюць вельмі даўнія сяброўскія адносіны. Іх асновы закладваліся яшчэ ў часы Гейдара Аліева - сёння гэта не што іншае, як стратэгічнае партнёрства.

У кіраўнікоў Беларусі і Азербайджана ўсталявалася практыка штогадовага абмену візітамі. Гэты факт палітыкі адзначылі падчас зносін у вузкім складзе. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Азербайджан заўсёды можа разлічваць на Беларусь.

Пасля гэта сустрэчы адбыліся перамовы ў пашыраным складзе. Да абмеркавання двухбаковых адносін далучыліся прадстаўнікі дэлегацый. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Ільхаму Аліеву акцэнтаваць увагу на новых ідэях і кірунках узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Тым больш што Мінск і Баку не дапусцілі прыкметнага зніжэння ўзаемнага тавараабароту нават ва ўмовах крызісу ў сусветнай эканоміцы.

Па выніках афіцыйных перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева ў Палацы Незалежнасці падпісаны дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве паміж краінамі да 2025 года. Дакумент накіраваны на далейшае ўмацаванне і дыверсіфікацыю гандлёва-эканамічных сувязяў на аснове ўзаемных інтарэсаў.