Віталь Баярчык - герой праекта АТН "Нашы". Глядзіце ў панядзелак на "Беларусь 1"

7 апреля 2019

Заўсёды прыемна, калі новыя тэхналогіі дапамагаюць чалавеку ў рэальным жыцці. Нейрахірургія таксама стварае цуды. У гэтым пераканаліся рэпарцёры Агенцтва тэленавін на сустрэчы з новым героем праекта "Нашы".

Яго методыка для шматлікіх пацыентаў - апошні шанец аблегчыць сваё жыццё і пазбавіцца ад вялізнай колькасці абязбольвальных прэпаратаў. Звязаць сваё жыццё з медыцынай гэты чалавек цвёрда вырашыў яшчэ школьнікам. Кар'ера нейрахірурга яшчэ толькі набірае абароты, але за яго спінай ужо вялізная колькасць удзячных пацыентаў і павага сярод калег. 

Віталь Баярчык - чарговы герой цыкла праектаў АТН "Нашы". Глядзіце ў панядзелак адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".