Ветэранская "роўнасць" у Латвіі

7 января 2018

Хто фашыст, а хто вызваліцель? Ветэранская "роўнасць" у Латвіі. Прэзідэнт краіны афіцыйна зраўнаваў статус савецкіх ветэранаў Вялікай Айчыннай і тых, хто ваяваў на баку нацысцкай Германіі. Закон быў прыняты латвійскім сеймам у снежні. Паводле яго, на статус ветэрана вайны змогуць прэтэндаваць тыя, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Латвіі ў складзе рэгулярных армій - як Савецкага Саюза, так і Германіі.

Праўда, маюцца выключэнні: на неграмадзян закон не распаўсюджваецца. Акрамя таго, статус ветэрана не закране членаў германскай Нацыянал-Сацыялістычнай партыі і нямецкіх служб бяспекі, а таксама тых, хто быў асуджаны за злачынствы супраць чалавецтва, і былых супрацоўнікаў КДБ.