Увесь спектр эмоцый зведалі на гэтым тыдні спартыўныя фанаты нашай краіны

10 мая 2015

Зборная Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету ў Чэхіі пасля бліскучай перамогі над камандай ЗША, на жаль, не змагла паказаць высокі вынік у паядынку з дзеючымі чэмпіёнамі. Учора дружына Дэйва Льюіса прайграла зборнай Расіі. У выніку на гэты момант беларусы на чацвёртай пазіцыі, якая дазваляе выйсці ў плэй-оф. 

Пра далейшыя перспектывы нашай зборнай і настрой у камандзе з Остравы рэпартаж Андрэя Іванова.

Фору астатнім у плане незвычайнасці падыходаў да арганізацыі вольнага часу і выбару фанацкай экіпіроўкі на чэмпіянаце свету па хакеі дадуць фіны.

Не выключана, што хтосьці з гэтых персанажаў у звычайным жыцці працуе банкірам або прэзідэнтам кампаніі, але калі гаворка ідзе пра паход на хакей, жыхары краіны Суомі ўмеюць пераключацца і смяяцца з сябе. Наогул публіка на такіх турнірах больш як каларытная. Вось гэты хлопец, які прымяраў на сябе вобраз мексіканскага мача, зусім не лацінаамерыканец.

Нягледзячы на тое што Острава - трэці па колькасці насельніцтва горад Чэхіі, ён не карыстаецца асаблівай увагай турыстаў. Усё проста. Гэты раён з'яўляецца адным з самых забруджаных у краіне і наогул у Цэнтральнай Еўропе.

Завод у Віткавіцэ, адным з раёнаў Остравы, быў пабудаваны ў 1830, тут пачалі вырабляць сталь. Якасны прадукт, попыт па ўсёй Еўропе. Праўда, калі ў канцы ХХ стагоддзя медыкі высветлілі, што ў 30% мясцовых дзяцей адыходы вытворчасці прадпрыемства выклікалі астму, усе ўстрывожыліся. У 1989 завод закрылі і зрабілі тут музей. Падчас чэмпіянату свету яму знайшлі яшчэ адно ўжыванне.

Матч Чэхія - Канада, прыкладна тут сотняў сем балельшчыкаў, тут жа шыкоўныя пункты агульнага харчавання і палаткі з сувеніркай - умовы і атмасфера ўражваюць больш, чым каля арэн.

Хтосьці пад гэтую справу арганізаваў міні-бізнес. Вось гэтыя хлопцы паставілі палатку, купілі партыю маек, зрабілі прынт практычна ўсіх зборных і прадаюць па 6 еўра. Для параўнання: падобны тавар, які прапаноўваюць кампаніі - партнёры Міжнароднай федэрацыі хакея, каштуе 25 еўра.

Хакей, вядома, лепш глядзець ужывую. Топавыя матчы збіраюць аншлагі. Але пры жаданні знайсці білеты можна без праблем. Вось гэты балельшчык Расіі аддаваў яго па намінале - за 50 еўра. А вось гэты хлопец, калі ўбачыў, што яго здымае камера, вырашыў збегчы.

На пачуццях і слабасцях балельшчыкаў зарабляюць усюды, Чэхія не выключэнне. Які фанат прабачыць сабе, калі прапусціць нешта сапраўды важнае?

Амерыканцы ў мікст-зоне прыбывалі ў стане шоку, выніковыя лічбы 2:5 прымушаюць успомніць цуд на лёдзе - менавіта так ахрысцілі матч Алімпіяды 1980 года ў Лейк-Плэйсідзе, калі амерыканскія студэнты абгулялі зборную СССР з Трацьяком, Фяцісавым, Харламавым, Пятровым і іншымі легендамі ў складзе.

Пасля чатырох тураў зборная Беларусі ўзначальвала турнірную табліцу. 10 ачкоў у 4 матчах. Што здарылася ў паядынку з расіянамі, адказаць складана. У ціск гуляць атрымалася толькі ў першым перыядзе, а вось у другім і трэцім каманда проста стала. Выніковае паражэнне 0:7 расклад сіл не адлюстроўвае, але ад гэтага не лягчэй.

Дэйв Льюіс, галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі: "Прайграваюць усе, у тым ліку і буйна, ніхто ад гэтага не застрахаваны. Пытанне ў тым, як на гэта рэагаваць. Часам не важна, як ты б'еш, а важна, як ты трымаеш удар!"

Пакуль з турнірнага пункта погляду ўсё нядрэнна. Чацвёртае месца і паражэнні Славакіі і Нарвегіі. Наперадзе фіны і тыя ж нарвежцы.

Задача мінімум - не апусціцца ў рэйтынгу IIHF ніжэй за 11-е месца, яно гарантуе перавагу хатняга лёду на заключнай стадыі алімпійскага адбору.