Важная міжнародная палітычная падзея тыдня - саміт ЦЕІ ў Мінску

17 декабря 2017

2017-ы для нашай краіны - год старшынства ў арганізацыі.

Удзельнікі абмеркавалі інтэграцыйныя працэсы ў Еўропе, пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва і аб'яднанне намаганняў у барацьбе з новымі пагрозамі. А калі больш глабальна - умацаванне ўнутрыеўрапейскага дыялогу. Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва - унікальны фармат, дзе кожная краіна-удзельніца - і донар, і рэцыпіент. Кіраўніцтва ЦЕІ высока ацаніла намаганні Беларусі па ўсіх кірунках. Бо афіцыйны Мінск першапачаткова дэкларуе прыхільнасць да ідэі інтэграцыі інтэграцый.