У Жыткавіцкім раёне пабудуюць часовы мост

14 января 2018

І навіна гэтай нядзелі. Вайскоўцы працягваюць актыўна ўзводзіць сарваную пантонную пераправу пад Жыткавічамі. Як заявілі ў Мінабароны, інцыдэнт адбыўся з-за рэзкай змены пагодных умоў: пайшоў лёд, у выніку чаго сарваным апынулася мацаванне моста.

Падчас здарэння машын і пешаходаў на пераправе не было. Зараз людзей на катарах перавозяць ратавальнікі з аднаго берагу на другі. МНС праз смс апавясціла насельніцтва аб часовым спыненні працы пантона. Аднаўленчыя працы працягваюцца.

Паромная пераправа для легкавых аўто ў Петрыкаўскім раёне пераведзеная на кругласутачны рэжым працы. Праезд для вялікагрузаў арганізаваны па рэспубліканскіх дарогах.

Нагадаем, пантонны мост у Жыткавіцкім раёне ўзвялі 10 снежня. Гэта была часовая мера. Ён замяніў стацыянарны мост праз Прыпяць.

У "Гомельаўтадар" паведамілі, што часовы аб'язны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне з'явіцца да сярэдзіны сакавіка. Будаўніцтва падобнага будынка тлумачаць тым, што пантонныя пераправы як раз не разлічаныя на крыгаход.

Зараз дарожныя службы насыпляюць земляное палатно - гэта падыходы да будучага моста. Ён будзе ўяўляць сабою металічную зборна-разборную канструкцыю. Рух па ім адкрыюць для транспарту і людзей.