У юбілейны Дзень Канстытуцыі школьнікі атрымалі пашпарты з рук Аляксандра Лукашэнкі

17 марта 2019

Пачнём з важнай даты як у гістарычным, так і ў палітычным летапісе незалежнай Беларусі. Асноўнаму закону нашай краіны споўнілася чвэрць стагоддзя! Найважнейшы дакумент - сімвал суверэнітэту і падмурак беларускай дзяржаўнасці. Канстытуцыя - гэта такая своеасаблівая грамадская дамова. Так людзі вызначаюцца, паводле якіх правілаў жыць, якія органы ўлады патрэбныя, якія будуць іх паўнамоцтвы, і як будуць гарантаваныя правы кожнага ў краіне. Вышэйшай каштоўнасцю нашай канстытуцыі былі і ёсць чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі.

Зрэшты, 2019-ы адзначыцца і яшчэ адным важным палітычным юбілеем - чвэрць стагоддзя інстытуту прэзідэнцтва. Віншуючы суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі, беларускі лідар адзначыў, што прыняцце гэтага дакумента дазволіла рэалізаваць імкненне шматлікіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і паспяховым грамадстве.

І ўжо стала традыцыяй у гэты важны для нашай рэспублікі дзень юным грамадзянам уручаць першыя дакументы - пашпарты. Па гэтай "сіняй кніжцы" быўшы ўдалечыні ад дома можна пазнаць сваіх суайчыннікаў. Асабліва сімвалічна тое, што школьнікі змаглі атрымаць галоўны атрыбут грамадзяніна з рук Аляксандра Лукашэнкі. Юбілейная дата і вяха ў гісторыі краіны - падстава пагаварыць аб важных рэчах з падрастаючым пакаленнем. 25 юных беларусаў з розных рэгіёнаў краіны былі запрошаныя ў Палац Незалежнасці. 

Ім ледзь споўнілася 14 гадоў, але пры гэтым яны ўжо дабіліся пэўных вышынь у спорце, культуры, творчасці, міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах і спаборніцтвах. Звяртаючыся да іх у гэты дзень, наш Прэзідэнт так і сказаў: "Вы - гонар бацькоў, а значыць - і гонар краіны". 

І праўда, менавіта ім - маладому пакаленню - і трэба будзе захоўваць суверэнітэт і развіваць Беларусь. Для падлеткаў ужо сапраўды гэты дзень запомніцца на ўсё жыццё. І не толькі ўражаннямі ад сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы, але і ўнікальнай магчымасцю ўбачыць той самы першы экзэмпляр дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Лукашэнка, разумеючы, як шмат гэта значыць для школьнікаў, даручыў адкрыць для гасцей свой працоўны кабінет, што бывае выключна рэдка!