Ва Украіне сёння прайшлі мясцовыя выбары

25 октября 2015

Галасаванню папярэднічала маштабная агітацыйная кампанія, якая была раскрытыкавана з боку некаторых палітыкаў. Кандыдаты ў дэпутаты абяцалі павышэнне зарплат, пенсій, зніжэнне падаткаў і іншыя даброты. Хоць вырашэнне такіх пытанняў не ўваходзіць у паўнамоцтвы мясцовых органаў улады. Галасаванне не праходзіла ў непадкантрольных афіцыйнаму Кіеву раёнах. А ў Марыупалі выбары і зусім былі сарваныя. Гарадская выбарчая камісія адмовілася працаваць пасля таго, як падчас праверкі ў друкарні быў знойдзены адкрыты пачак бюлетэняў.

Першыя вынікі выбараў аб'явяць праз некалькі гадзін. Афіцыйныя вынікі будуць аб'яўлены на працягу 10 дзён. Эксперты адзначаюць, што гэта кампанія паказала рэкордна нізкі ўзровень падтрымкі партый. Напрыклад, лідару палітычнай прасторы краіны - "Блоку Пятра Парашэнкі" - давярае толькі чвэрць выбаршчыкаў. Віной усяму эканамічная сітуацыя, якая застаецца вельмі складанай з часоў Майдана. Згодна з прагнозамі Сусветнага банка, сёлета ВУП Украіны знізіцца на 12 %. А да паказчыкаў мірнага 2013-га краіна вернецца толькі праз 20 гадоў.

Самі еўрапейцы тым часам пільна сочаць за парламенцкімі выбарамі ў Польшчы. Грамадзяне гэтай краіны выбіралі сёння дэпутатаў сейма і сенатараў. На думку аналітыкаў, перамогу атрымае апазіцыйная "Права і справядлівасць". Паводле апытанняў, праведзеных на гэтым тыдні, кансерватараў-еўраскептыкаў абяцалі падтрымаць каля траціны выбаршчыкаў. За кіруючую "Грамадзянскую платформу" збіраліся прагаласаваць каля 20 % грамадзян.

Пазіцыі "Грамадзянскай платформы" пахіснулі павышэнне пенсіённага ўзросту і так званы касетны скандал, у выніку якога адправіліся ў адстаўку тры міністры і спікер сейма Радаслаў Сікорскі. Па выніках выбараў у Польшчы можа памяняцца прэм'ер-міністр краіны. Крэсла кіраўніка ўрада прадказваюць прадстаўніцы "Права і справядлівасці" Беаце Шыдле.