Ва Уфе сабраліся кіраўнікі дзяржаў Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

12 июля 2015

Ва Уфе за адным сталом сабраліся кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, каб ізноў падкрэсліць сваё адзінства. Нягледзячы на тое што краіны "пяцёркі" такія розныя, у свеце, поўным нявызначанасцяў і пагроз, лепш супрацьстаяць выклікам разам. І нездарма лейтматыў уфімскага саміту - гэта розныя галасы, а не рознагалоссе на розных кантынентах, у розных краінах, з рознымі палітычнымі і эканамічнымі мадэлямі, і няхай гавораць на розных мовах, але праследуюць агульныя мэты і ўзаемадапаўняюць адно аднаго. Менавіта ў гэтай разнастайнасці галоўная сіла і перавага аб'яднання.

Саміт прайшоў і ў пашыраным, так званым фармаце аўтрыч. Ён дазваляе падключаць да абмеркавання важных праблем не толькі фармальных удзельнікаў, але і прадстаўнікоў іншых краін, што не ўваходзяць у яго, але здольныя ўнесці ўклад у вырашэнне той ці іншай праблемы. Сярод лідараў найбуйнейшых дзяржаў і Прэзідэнт Беларусі як кіраўнік дзяржавы, што старшынствуе сёлета ў ЕАЭС.

БРІКС - гэта абрэвіятура з першых літар назваў краін - удзельніц аб'яднання. Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. У гэтай сапраўды вялікай "пяцёрцы" ледзь не палова насельніцтва планеты. БРІКС займае траціну сушы і фарміруе пятую частку сусветнага ВУП. Каласальныя рэсурсы і магчымасці і незлічоныя капіталы. Кожная з гэтых краін - моцны гулец на сусветнай арэне. Прычым, асноўнымі напрамкамі сваіх эканомік дзяржавы дапаўняюць адна адну і ўтвараюць магутнае сыравіннае, прамысловае і інтэлектуальнае аб'яднанне.

Бразілія. Аснова - развітая сельская гаспадарка. Краіна - найбуйнейшы вытворца цукру ў свеце і наймацнейшая эканоміка Лацінскай Амерыкі. Расія - багатыя на карысныя выкапні і вуглевадародную сыравіну нетры. Індыя - танныя інтэлектуальныя рэсурсы. Кітай - магутны вытворчы цэнтр. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка - здабыча медзі, вугалю і руды. Акрамя таго, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка - сусветны лідар па здабычы золата.

Якія адносіны Беларусі з лідарамі кантынентаў і краінамі, якія хутка развіваюцца? Што шукаем мы ў краі далёкім і што знаходзім? І чаму меркаванне афіцыйнага Мінска хочуць пачуць сусветныя дзяржавы? Прадоўжыць Глеб Лаўроў (відэа).