У студыі Валянцін Байко, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў СТАА "Контэ Спа"

22 марта 2015

Зараз даведаемся меркаванне самога бізнесу. Тое, што фармат гандлю а-ля "Поле цудаў" таварамі незразумелага паходжання і сумнеўнай якасці, з'ява ўчарашняга дня - гэта, здаецца, ужо відавочна. Прадпрымальнікі шукаюць формы цывілізаванага вядзення сваёй справы. Якімі яны могуць быць - спытаемся ў нашага госця. У студыі галоўнага эфіру - вядомы бізнесмен, які прайшоў шлях ад ІП да ўладальніка "панчошнай імперыі", Валянцін Байко.