Да галоўнай палітычнай тэмы. Парламенцкія выбары. Застаецца два тыдні да асноўнага дня галасавання. Лік кандыдатаў паменшыўся на 24 чалавекі. З максімальнага ліку 522 удзельнікаў у гонцы засталіся 498. Паміж іншым, гэта не зніжае канкурэнтнай барацьбы: конкурс 4,5 чалавека на месца. Зараз галоўны клопат для кандыдатаў - перадвыбарная агітацыя. У прэсе публікуюць праграмы кандыдатаў, выступленні і тэледэбаты транслююць па тэлебачанні. Хоць і тут не абышлося без ухілістаў.
На гэтай карце вы бачыце, колькі чалавек па розных прычынах не скарысталіся ўнікальнай магчымасцю выступіць у прайм-тайм бясплатна са зваротам да выбаршчыкаў па тэлебачанні. Разам па краіне - 77 чалавек або 15% ад ліку ўсіх кандыдатаў. Зараз па Мінску. Са 115 кандыдатаў запісалі 103 выступленні. Прыняць удзел у дэбатах захацелі яшчэ менш - 84, ды і тое - трое потым адмовіліся. Гэта значыць кожны трэці спалохаўся спрачацца са сваім канкурэнтам!













