У студыі начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Беларусі

14 февраля 2016

За дапамогу ў злаўленні карупцыянераў беларусы будуць атрымліваць фінансавую ўзнагароду. Навіна, бясспрэчна, рэзанансная. Пры гэтым усе фармальнасці выкананыя і існуе адпаведная пастанова Савета Міністраў. Гэты даход не будзе абкладацца падаткам. Праўда, атрымаць свае грошы добрасумленны грамадзянін зможа толькі пасля таго, як крымінальная справа будзе завершаная.

Мінфін вызначыць парадак выплаты ўзнагарод, а адсочваць гэты момант будзе галоўны наглядны орган - пракуратура. 

Як будзе працаваць новы механізм і ці не дапусціць збояў, спытаемся ў начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі Ігара Грэйбы (відэа).