У студыі - Аляксандр Калінін, старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў

1 марта 2015

Пачатку вясны індывідуальныя прадпрымальнікі чакалі з трывогай. З сённяшняга дня ім трэба было б працаваць паводле новых правілаў. Менавіта 1 сакавіка, паводле норм 222 указу, для іх і плацельшчыкаў адзінага падатку сканчаўся пераходны перыяд, падчас якога яны маглі рэалізаваць астаткі прадукцыі, увезенай з краін Мытнага саюза без суправаджальных дакументаў.

Зразумела, прадпрымальнікі, спасылаючыся на няпростую эканамічную сітуацыю, на паніжэнне пакупніцкай здольнасці беларусаў, спадзяваліся атрымаць адтэрміноўку, каб паспець прадаць астаткі тавараў.

І яны гэтую адтэрміноўку атрымалі. Разам з тым прадпрымальнікі атрымаюць прынцыпова новы нарматыўны дакумент. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ўрад разам з бізнес-саюзамі ў найбліжэйшы час яго прапануюць. Што гэта будзе за дакумент, спытаем нашага госця. У студыі - Аляксандр Калінін, старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў.