У ЗША выбіраюць лепшага кандыдата ад палітычнай партыі

22 Сакавіка 2020
Пакуль спроба ў беларускіх апазіцыйных колах   правесці праймерыз канчаткова садзьмулася, паглядзім, як жа гэта робіцца ў амерыканскай палітыцы. Там зараз набірае абароты  прэзідэнцкая гонка. Па ўсёй краіне актыўна праходзяць кокусы і праймерыз, гэта значыць пакуль выбіраюць лепшага кандыдата ад палітычнай партыі. 

Так, дзеючы кіраўнік Белага дома Дональд Трамп забяспечыў сабе ўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах. Ён ужо заручыўся вялікай падтрымкай 95 % рэспубліканцаў. Што яшчэ 4 гады  назад складана было сабе ўявіць.

Сёлета перадвыбарная кампанія ў ЗША сапраўды падарыла шмат сюрпрызаў. Адзін склад удзельнікаў чаго варты: кандыдат-рок-н-рольшчык, актывістка руху за роўнасць жанчын #MeToo, адкрыты гей, і яшчэ адзін мільярдэр.

А галоўным сапернікам Дональда Трампа, імаверна, стане лідар гонкі ад дэмакратаў - былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн. 

Але да саміх выбараў кіраўніка Белага дома яшчэ шмат часу - яны запланаваныя на 3 лістапада. Каго ў гэтай гонцы не занясе за межы перадвыбарнай трасы? А на каго ўжо відавочна не варта рабіць стаўкі ў букмекерскіх канторах, разам з амерыканскай нацыяй спрабавала зразумець Марыя Петрашко (відэа).