У ЗША галасаванне яшчэ працягваецца

11 сентября 2016

Усяго сёлета за межамі Беларусі ў 36 краінах працавалі 47 участкаў. Упершыню атрымалі магчымасць аддаць свой голас на выбарах беларусы, якія пражываюць у Аўстраліі. Выбарчы ўчастак быў адчынены ў Канберы. А вось у ЗША галасаванне яшчэ працягваецца. З-за розніцы ў часе ўчастак у Вашынгтоне зачыніцца, калі ў Мінску будзе 3 гадзіны ночы. 

Мы звязаліся з нашым выбарчым участкам у сталіцы ЗША (відэа).