У сераду ўвечары глядзіце праек АТН "На кантролі Прэзідэнта"

12 августа 2018

Не менш важны вынік і ў прамысловасці. Памятаеце, як Прэзідэнт звярнуў увагу на цэлюлозна-кардонны камбінат у Светлагорску. Прадпрыемства з няпростай гісторыяй, здаецца, нарэшце пачало выходзіць з піке - паўгода прастою павярнуліся пакуль невялікімі, але тэмпамі вытворчасці, з'явіліся і першыя кліенты.

Ключавое пытанне: калі ж ЦКК запрацуе на поўную? Кіраўніцтва завода абяцае да верасня 75% магутнасці, у наступным годзе і ўсе 100. Роля ў дрэваапрацоўцы камбінату адведзеная сур'ёзная, бо перапрацаваная ў цэлюлозу драўніна ў пяць разоў даражэйшая. Не гаворачы аб тым, што на руках у гіганта экспартны кантракт на 300 тысяч тон за год: кожны трэці ліст з канвеера прынясе валюту ў краіну.

Зрэшты, гэта ўсё прыемная статыстыка з будучыні, якая рэальная пры вырашэнні ўсіх праблем у сучаснасці. Аб гэтым неаднаразова гаварыў і Кіраўнік дзяржавы: ЦКК неабходна запусціць на поўную, без абмовак і нявырашаных праблем. Аб тым, як выконваецца даручэнне, глядзіце ў спецыяльным праекце Агенцтва тэленавін у сераду ўвечары пасля "Панарамы".