У сераду ў Мінску пройдзе сустрэча так званай "нармандскай чацвёркі" па Украіне

8 февраля 2015

На перагаворы ў беларускую сталіцу прыедуць прэзідэнты Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. Аб тым, што Мінск чарговы раз стане цэнтрам сусветнай палітыкі, сёння ў Сочы дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Расійскі лідар звярнуўся з просьбай выдзеліць мінскую пляцоўку. Уладзімір Пуцін таксама праінфарміраваў аб выніках размовы з калегамі з Кіева, Берліна і Парыжа.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі сёння абмеркавалі пытанні развіцця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзнай дзяржавы і дамовіліся аб правядзенні ў пачатку сакавіка пасяджэння Вышэйшага дзярсавета Саюзнай дзяржавы.