Абмяркоўвалі новую стратэгію ўзаемадзеяння да 2018 года. Перспектыўнымі нішамі супрацоўніцтва могуць стаць праекты ў сферы ЖКГ, мадэрнізацыя транспартнай сістэмы. Яшчэ адзін кірунак - аграбізнес.
Для нашай краіны банк трывала замацаваўся ў топе найбуйнейшых фундатараў. Ужо рэалізавана 70 праектаў, у эканоміку Беларусі ўкладзена больш як паўтара мільярда еўра. Аб'ём інвестыцый на працягу апошніх трох гадоў вырас у чатыры разы.
Сума Чакрабарці выказаў словы ўдзячнасці Кіраўніку дзяржавы і Беларусі за важную ролю пасрэдніка, якую краіна іграе ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь магла б сыграць вялікую ролю ў вырашэнні канфлікту, у прыватнасці ў Дзябальцаве.














