У Сочы ў Прэзідэнта Беларусі адбыліся чатыры двухбаковыя сустрэчы

20 мая 2018

Як вядома, саміт гэта яшчэ і добрая пляцоўка для двухбаковых сустрэч. Пасяджэнню папярэднічаў сапраўдны перагаворны марафон прэзідэнтаў. У Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Сочы адбыліся чатыры двухбаковыя сустрэчы. Аднымі з самых чаканых (для журналістаў) сталі перамовы з Прэзідэнтам Расіі. Лідары абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін. Неўзабаве прэзідэнты ўбачацца яшчэ раз - у чэрвені ў Мінску пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама запрасіў свайго калегу восенню ў Магілёў на V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся і з нядаўна абраным прэм'ерам Арменіі Ніколам Пашынянам. Палітычны крызіс у гэтай краіне і будучыня адносін з Беларуссю - гэтыя тэмы гучалі на перамовах. Попыт на беларускага лідара ў Сочы быў каласальны. Па ініцыятыве малдаўскага боку Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон грунтоўна пагаварылі аб тым, як выконваюцца дамоўленасці, дасягнутыя падчас нядаўняга візіту ў Кішынёў. І яшчэ адна асабістая сустрэча ў беларускага Прэзідэнта адбылася з лідарам Кыргызстана.