У Шры-Ланцы за дзень прагрымела восем выбухаў

21 апреля 2019

Страшныя навіны сёння паступаюць са Шры-Ланкі. За дзень у краіне прагрымела восем выбухаў. Спачатку невядомыя прывялі ў дзеянне прылады ў каталіцкіх цэрквах Каломба, Негомба і Батыкалоа. Яшчэ тры - у пяцізоркавых гатэлях. Сёмая бомба ўзарвалася ў гасцініцы "Тропікал Ін". Восьмы выбух адбыўся каля апоўдня ў сталіцы. Частку атак учынілі смяротнікі. Загінулі каля двухсот чалавек. 500 атрымалі раненні. На Шры-Ланцы ўведзеная каменданцкая гадзіна, абмежаваны доступ у інтэрнэт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа і сябе асабіста выказаў спачуванне і словы падтрымкі лідару Шры-Ланкі Майтрыпале Сірысене, родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых. Наша краіна рашуча асуджае гэтыя цынічныя і бязлітасныя злачынствы супраць ланкійскага народа, заклікае міжнародную супольнасць да працягу барацьбы з любымі праявамі тэрарызму, экстрэмізму, нецярплівасці і запрашае прагрэсіўнае грамадства да шырокага дыялогу ў мэтах павышэння мер даверу і бяспекі, - гаворыцца ў спачуванні.