У розныя гады да 7 лістапада ў нашай краіне адкрывалі шмат доўгачаканых аб'ектаў

3 ноября 2019
У розныя гады да 7 лістапада ў нашай краіне адкрывалі шмат доўгачаканых аб'ектаў. Летась, напрыклад, мост, які звязаў два прамысловыя цэнтры Жыткавічы і Тураў. Да чырвонай даты запускалі цягнікі на станцыях - новабудоўлях метро. Абноўлены футравы камбінат з фірмовым магазінам стаў добрым сюрпрызам для прыгожай паловы Віцебшчыны. 

І так прэзенты па ўсёй краіне: дзіцячыя сады, школы, фапы ў рэгіёнах і суперсучасныя клінікі. Гэтую добрую традыцыю ў Беларусі захаваюць. 

Вось так і атрымалася, што ў нашай краіне ў чырвонага дня календара да таго ж асаблівая сацыяльная місія: гэтакі дэдлайн для здачы асаблівых, народных, аб'ектаў. Так што зусім хутка даведаемся, якія яшчэ падарункі парадуюць беларусаў ужо сёлета.