У Раўбічах прайшлі 10-я спаборніцтвы "Снежны снайпер"

19 февраля 2017

10-я спаборніцтвы "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартклуба прайшлі ў Раўбічах. Сёлета - новы фармат. Юныя спартсмены змагаліся не ў асобных дысцыплінах - стральба і лыжныя гонкі, а ў класічным біятлоне. Праўда, з адным але: зброя, паводле правіл, чакала кожнага спартсмена на стрэльбішчы. Пачыналі адбор 36 000 спартсменаў, а да фіналу дайшлі 168 самых хуткіх і трапных у трох узроставых катэгорыях ад 11 да 16 гадоў.

Больш за ўсё ўзнагарод за два дні заваявалі спартсмены з Мінскай вобласці. Адзначым, "Снежны снайпер" - гэта спаборніцтва выключна для юных аматараў біятлона, а не прафесіяналаў.