У пятніцу ў казахстанскім Бурабаі адбыўся саміт Садружнасці

31 мая 2015

Дыскусіі прайшлі адразу ў двух фарматах - СНД і ЕАЭС. Сярод тэм - развіццё фінансавых рынкаў Садружнасці, стратэгія транспартнай бяспекі і інавацыйнага ўзаемадзеяння. У гадавіну падпісання дагавора аб ЕАЭС прэм'еры завізавалі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з В'етнамам. Адна з ініцыятыў беларускага боку - падрыхтоўка кампраміснага пераліку выняццяў для іх найхутчэйшай ліквідацыі.

Прэм'ерам удалося пагаварыць і сам-насам. Кіраўнік беларускага ўрада Андрэй Кабякоў правёў 7 двухбаковых сустрэч. Вызначылі таксама дату наступнага пасяджэння. Плануецца, што яно адбудзецца восенню ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ.