Напярэдадні 100-годдзя МУС Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў часць 54-48 у Мінску

18 марта 2018

Для кожнага з нас важна ўсведамляць, што мы знаходзімся ў бяспецы. І ключавое месца тут - у сістэме абароны грамадства і дзяржавы - займае сілавы блок нашай краіны. Менавіта ўнутраныя войскі МУС Беларусі вось ужо 100 гадоў на перадавой. Сёння гэта зладжаны высокамабільны арганізм, які вырашае ў мірны час унікальныя службова-баявыя задачы.

Напярэдадні знакавай даты ў краіне праходзяць розныя святочныя мерапрыемствы. Паводле традыцыі, у іх прымае ўдзел і Прэзідэнт. Але гэтым разам замест прысутнасці на ўрачыстасцях Кіраўнік дзяржавы ўпадабаў азнаёміцца з побытам вайскоўцаў - паглядзець, як праходзяць іх будні. Аляксандр Лукашэнка наведаў часць 54-48 у Мінску.

І як гэта нярэдка бывае, змяніў запланаваны маршрут, што дазволіла ўбачыць аб'ектыўную карціну. У поле зроку трапіў кожны аб'ект тэрыторыі - ад боксаў з тэхнікай, частка якіх апынулася пустуючай і незапатрабаванай, а значыць і плошчы можна выкарыстоўваць больш рацыянальна, да класаў для заняткаў, казармаў і нават сталовай, дзе дэгустацыя абеду стала сюрпрызам для ўсіх. Прэзідэнт таксама ацаніў узровень падрыхтоўкі вайскоўцаў.

Пасля Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з журналістамі. Гаварылі не толькі аб бяспецы нацыянальнай, але і харчовай. У прыватнасці, рэпарцёры спыталі Аляксандра Лукашэнку аб пасяўной кампаніі. Пачаць актыўныя працы пакуль не дазваляе надвор'е. У Беларусь вярнуліся халады, вялікі мінус трымаецца ўначы. Тым не менш, для масавай сяўбы гатова ўсё: і тэхніка, і людзі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што заклад добрага ўраджаю - гэта арганізаванасць і дысцыпліна.

Таксама Кіраўнік дзяржавы падзяліўся ўражаннямі ад паспяховых выступленняў нашых паралімпійцаў у Пхёнчхане. Нямала добрых слоў Прэзідэнта былі прысвечаныя неймавернай мужнасці, сіле характару і волі нашых спартсменаў.