У новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" - альтэрнатыўная энергетыка

20 октября 2019

Хуткі ўвод у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі не будзе перашкаджаць далейшаму развіццю зялёнай, аднаўляльнай энергетыкі. Такога меркавання прытрымваюцца айчынныя эксперты ў энергетычнай сферы. Невычарпальную сілу сонца, ветру, вады ў Беларусі па-ранейшаму будуць выкарыстоўваць, а па некаторых кірунках  і прымнажаць. У першую чаргу размова  аб пераходзе на мясцовыя віды паліва.

Відавочна, што дыверсіфікаванне энергетычных крыніц толькі ўмацуе энергетычную бяспеку краіны і паменшыць залежнасць ад вуглевадароднага паліва. Нашы карэспандэнты адправіліся на самыя буйныя аб'екты аднаўляльнай энергетыкі ў краіне  і даведаліся, як працуюць ветрапаркі, біягазавыя ўстаноўкі і тэрмальныя свідравіны  знутры. 

Якія перашкоды стаяць перад зялёнай эканомікай, даведаемся ў новай серыі праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта. Альтэрнатыўная энергетыка".