У пачатку тыдня ў Мінск прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя еўрапейскіх функцыянераў

27 ноября 2016

Яны ўваходзяць у камітэт па палітыцы і бяспецы, які з'яўляецца ключавым у падрыхтоўцы і ўзгадненні рашэнняў Савета ЕС. Ён складаецца з пастаянных прадстаўнікоў 28 краін - членаў Еўрапейскага саюза ў рангу паслоў. Пазіцыя камітэта стала вызначальнай пры прыняцці рашэння аб адмене абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі ў пачатку года.

Гутарылі паслы ЕС з Кіраўніком дзяржавы каля 2 гадзін. Размова датычылася не толькі двухбаковых тэм, але і глабальных пытанняў у сусветнай палітыцы.

Гаворка ішла пра сітуацыю ў рэгіёне. Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь гатовая зрабіць усё для мірнага вырашэння сітуацыі ва Украіне. Гаварылі таксама пра новыя магчымасці для еўрапейскіх інвестараў.