У Маскве адбылося пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы

17 июня 2018

Перад сустрэчай лідараў Беларусі і Расіі ў Маскве адбылося пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Прэм'еры дзвюх краін абмеркавалі пытанні, якія ўключаныя ў парадак дня Вышэйшага дзяржсавета. Як мы ўжо сказалі, гэта каля дзясятка тэм, у тым ліку развіццё вытворчай кааперацыі, супрацоўніцтва ў сферы АПК і пастаўках харчавання.

Зараз гандлёва-эканамічныя адносіны знаходзяцца на ўздыме. Летась тавараабарот вырас на 20 % - склаў больш за 30 мільярдаў долараў. Прычым ён забяспечаны плацяжамі ў нацыянальных валютах дзвюх краін. Абмеркавалі і тэму стварэння агульнай навукова-тэхнічнай прасторы. Таксама ішла размова аб развіцці лічбавай эканомікі.