У Мінску завяршыўся чэмпіянат свету па футзале

26 апреля 2015

На "Мінск-Арэне" золата трэці раз у сваёй гісторыі выйграла зборная Калумбіі, якая абгуляла Парагвай. Наша каманда, на жаль, да фінальных паядынкаў не дайшла, саступіўшы на стадыі чвэрцьфіналу. А вось тое, што ў заключным матчы апынуліся калумбійцы і парагвайцы, не дзіўна. Віртуозна валодаць мячом у лацінаамерыканцаў у крыві. Беларусь правяла турнір на самым высокім узроўні. У гэтым сышліся ўсе госці і ўдзельнікі.

Гульні чэмпіянату наведалі 50 тысяч гледачоў. Асаблівасцю спартыўнага форуму стала тое, што ён праходзіў на шасці пляцоўках у пяці гарадах. "Лепшы за ўсю гісторыю правядзення" - такімі словамі сусветнае першынство афіцыйна завяршыў прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі футзалы. Сёння госці турніру пачалі раз'язджацца. Незалежнаад фінальнага зыходу ў кожнага ўдзельніка ў памяці застанецца адно: Беларусь - гасцінная краіна.

Хварэць за беларускіх спартсменаў зноў нам прыйдзецца зусім хутка. Ужо на наступным тыдні Мінск прымае яшчэ адзін сур'ёзны турнір - чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які, дарэчы, стане самым прадстаўнічым за ўсю гісторыю. Першыя выступленні - 1 мая. І ў гэты ж дзень у Чэхіі пачнецца 79-ы чэмпіянат свету па хакеі. Словам, чакаем прыемных навін.