У Мінску прайшоўна моладзевы чэмпіянат Еўропы па баскетболе ў фармаце 3 на 3

23 августа 2015
У Мінску на тыдні адбылася найбуйнейшая падзея ў гісторыі беларускага баскетбола - моладзевы чэмпіянат Еўропы ў фармаце 3 на 3. За медалі змагаліся 16 мужчынскіх і 16 жаночых каманд з 22 краін Старога Свету. Каб выступіць у фінальнай частцы турніру, усе зборныя, акрамя гаспадароў, прайшлі скрозь сіта кваліфікацыі. Баскетбол 3 на 3 - від спорту для многіх мала знаёмы, хаця правілы вельмі простыя. Дзве каманды на пляцоўцы памерам у палову ад звычайнай гуляюць у адно кольца. Пакуль гэты від спорту толькі ў прэтэндэнтах на траплянне ў алімпійскую праграму, але з кожным днём знаходзіць усё больш прыхільнікаў. Для Беларусі ж паспяховае правядзенне моладзевага чэмпіянату Еўропы - адзін з крокаў да таго, каб прыняць жаночы чэмпіянат Еўропы 2019 года.