Кіраўнік Міжнароднай шахматнай федэрацыі выказаў упэўненасць, што ўсё будзе арганізавана на вышэйшым узроўні

3 февраля 2019

Камфорт і ўтульнасць адзначаюць і замежныя госці, якіх наша краіна заўсёды сустракае гасцінна. А наперадзе яшчэ столькі маштабных форумаў.

Так, Беларусь працягвае заставацца ў цэнтры сусветнага спорту як краіна - арганізатар буйных спаборніцтваў. Два чэмпіянаты Еўропы толькі гэтай зімой, летам - Еўрапейскія гульні. А ў сярэднетэрміновай перспектыве трэба рыхтавацца да наплыву самых думаючых спартсменаў - шахматыстаў.

У 2022 годзе ў Мінску пройдзе шахматная алімпіяда. Права правядзення гэтых міжнародных спаборніцтваў Беларусь атрымала ў кастрычніку мінулага года, а на гэтым тыдні быў падпісаны кантракт. На "разаграванні" ў алімпіяды будуць два Кубкі свету - у 2020-м і 2021-м гадах. Новы кіраўнік Міжнароднай шахматнай федэрацыі Аркадзь Дварковіч на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам выказаў упэўненасць, што ў арганізацыі буйных форумаў усё будзе зроблена на вышэйшым узроўні.

А Прэзідэнт пагадзіўся з ідэяй глыбейшага ўкаранення шахмат у школе з наступным стварэннем акадэмій. У ажыццяўленні гэтых праектаў вялікай запамогай з'яўляецца той факт, што віцэ-прэзідэнт ФІДЭ - беларуска Анастасія Сарокіна.

Сусветная шахматная алімпіяда з'яўляецца найбуйнейшай падзеяй у гэтым відзе спорту, абсалютна ўсе чэмпіёны свету прымалі ўдзел у гэтых камандных спаборніцтвах. Ужо вядома, што пройдуць разумовыя баталіі на канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" ў жніўні 2022 года.