У Іране на ваенным парадзе ў горадзе Ахваз адбыўся тэракт

23 сентября 2018

Група ўзброеных людзей адкрыла агонь па ўдзельніках і гледачах свята. Забіты 29 чалавек (сярод іх жанчыны і дзеці). Яшчэ больш за 60 параненыя. Адказнасць за напад узялі на сябе адразу дзве групоўкі - "Ісламская дзяржава" і "Патрыятычны арабскі дэмакратычны рух у Ахвазе".

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана, родным і блізкім загінуўшых пры тэрарыстычнай атацы.